Перейти к содержимому

Сямейны сплаў па Нёману

Другі год запар мы з вялікай сям'ёй збіраемся на сплаў. Гэта пост - караценькае справаздача аб гэтым годзе

У прошлым годзе мы сплаўляліся па Беразіне, а на гэты год - вырашалі паспрабаваць Нёман.

Пачаткам маршрута, пасля вывучэння Гугла карты мы абралі сяло Кругліца ( https://www.google.by/maps/@53.5219563,26.6094289,17.39z?hl=en ). Каля яго ёсць адносна прыемны спуск на ваду, да якога можна пад'ехаць на нашых машынах (Додж Гранд Караван і Таёта Венза).

Састаў удзельнікаў такі:

  1. тата
  2. мама
  3. я
  4. Раман (малодшы )
  5. Дзяніс (старэйшы сын)
  6. Марыша
  7. Алёна
  8. Андрэй
  9. Яўген
  10. Вадзім
  11. Ася
  12. Дзіана
  13. Мілана
  14. Марк

Першы дзень, 20 жніўня быў вельмі прыемны - цёпла, сонейка сагравае. Тыя, хто прыехаў першым рэйсам, нават паспелі паплаваць па плыні Нёмана.

На жаль, наступны дзень, 21 жніўня, аказаўся не такім прыёмны: з самага пачатку дня пачаўся додж і ліў амаль да вечара. Так што мы не краналіся з месца. Неглядзячы на тое, што менавіта так і казаў прагноз надвор'я - было сумна. Увечары дождж спыніўся, з'явілася сонейка і прасушыла ўсё - гэта ўзняло агульны настрой. Да таго ж, увечары выпала раса - па прыкмете, гэта адзначае, што на наступны дзень з ранку дажджа ня будзе.

22 жніўня

Нарэшце, з раніцы сонейка і няма дажджу. Пачынаем зьбірацца, што заўсёды вельмі цяжка першы раз. На гэты дзень у нас было запланавана дайсьці да вусця ракі Сула і недзе там шукаць прытулку.

Недзе каля сканчення маршрута гэтага дня, мы спаткалі вёску Беражно - тут мы падзяліліся: я з дзецьмі спыніўся каб набыць малака і гародніны, а астатнія - паплылі шукаць месца для стаянкі.


Наканаваны маршрут мы выканалі і спыніліся на вельмі прыемным узбярэжжы не вельмі далёка ад вёскі Беражное (калі ісьці напрамкі, але я веславаў каля 40 хвілін ад Беражнога). На жаль, геатэггінг быў адключаны на телефоне - таму не магу паказаць дакладнае месца стаянкі - яно недзе тут: https://www.google.by/maps/@53.5738735,26.4760459,15.48z/data=!4m5!3m4!1s0x46d938cf2a4e5d17:0x58dc53321851fb47!8m2!3d53.5220234!4d26.6098276?hl=en

Гэтая стаянка нам спадабалася, але было 2 праблемы:

  1. Каровы на вольным выпасе, якія падышлі пазнаёміцца і напужалі нашых гарадскіх дзяцей. На жаль, мы не знайшлі іх уладальнікаў каб набыць яшчэ малака 🙁
  2. Гнезда шэршней (не вельмі блізка, але дзецям мы не дазвалялі хадзіць у тым напрямку болей)

23 жніўня

З раніцы - сонейка і надро'е добрае (негледзячы на непрыемны прагноз з аранжавым узроўнем небяспекі). Мы вырашаем, што трэба плыць далей.

Гэтым разам зборы значна хутчэй - бо ўжо вядома што і куды трэба раскаласьці. Так як прагноз не вельмі суцяшальны - то пачынаем планаваць, дзе сысьці з ракі і вырашаем - сёння нам трэба прайсьці ня меней чым да упадзеньння ракі Уша (Уса) у Нёман (вось сюды ці далей), каб у наступныя дні дайсьці да месца, дзе нас прасцей забраць.
Таксама, крыху зьмянаюцца каманды - мы з татай садзімся на байдарку (мне спадабалася болей чым на лодке, зачапляем за сабе грузавую лодку).
Першая партыя разам з мамай адчальвае каб спыніцца ў вёске непадалёк ад месца стаянкі, каб набыць яшчэ малака і гародніны. На жаль, малака не набылі, але бабулька, якую яны там сустрэлы падаравала нам шмат смачнай гародніны

Далей адплываем мы.
Спачатку, усё ідзе вельмі добра, але апоўдні пачынае псавацца надвор'е - уздымаецца моцны вецер, з'яўляцца тёмныя хмары - усё нагадвае на тое, што хутка будзе дождж. Мы з татам, як самые хуткіе, вяслуем наперад, каб знайсьці месца для стаянкі. Недалёка ад нашай сённяшней мэты (як мы ўзгадалі потым) - мы пабачылі вельмі добрае месца (на высокім узбярэжжы стаіць сасновы бор, відна далёка), але вырашылі не спыняцца. Пасля - ідзе вельмі непрыемная ўзбярэжжа, на якім няма дзе спыніцца. І тут пачынаецца дождж... Мы яго перачакалі пад нейкай івай, трымаючыся за яе галіны, каб плынь нас не зьнесла, а лодкі - зьбіліся ў гурт і перачакалі пад накрыўкай 🙂

Як толькі доджд спыніўся - мы згуртаваліся і вырашылі, што трэба шукаць прытулак каб пасушыць усё, што намачылася. Так мы даплылі да Сіняўская слабады і спыніліся адразу за мастом ( https://www.google.by/maps/@53.592398,26.3366081,16.22z?hl=en ), але там была лінія ЛЭП і, як нам параіў мясцовы жыхар - мы вырашылі праплыць каля кіламетра, спыніліся там і пачалы сушыцца і рыхтавацца каб пераночыць.

24 жніўня

Уначы ўзняўся дождж, які не спыняўся да самага вечара. Дзесьці ў сярэдзіне дня, калі ўсе палаткі, акрамя адной былі мокрыя і дзеці зусім звар'яцелі - мы вырашылі, што пара вяртацца дадому (калі б дзеці былі больш звыклыя да такіх умоў - то можна было б і застацца, бо наступныя дні былі вельмі цёплыя). Разведалі, што вельмі недалёка ад нас лесная дарога, выклікалі эвакуацыю з Мінска - спачатку прыехала Вераніка і забрала дзяцей, а потым - Женя  на татавай машыне і забраў амаль усіх застаўшыхся. Ну і апошніх ужо ўначы забіраў зноў я на татавай машыне, бо мая была яшчэ не гатовая 🙁

Стаміліся па дарозе да дому

Ёсць вельмі цікавае пытанне - як падрыхтаваць месца стаянкі да залёвы: калі дождж л'е весь час без перапынку? Калі хто з чытачоў майго блога ведае - падкажыце, калі ласка.

Похожие записи